Хварэю я… Ды дзіўная хвароба!
З такой, напэўна, доўга не жывуць.
Ўнутры мяне не вірусы-мікробы,
А вершы,… вершы,… вершы,… - каламуць.
Сваволяць, бы гарэзлівыя дзеці:
Натхненне падхапіўшы, нібы мяч,
Ірвуцца з ім гуляць па Інтэрнеце,
Не слухаюць мяне, ну хоць ты плач!
Пільную іх, на волю не пушчаю, -
Ўсё роўна ў белы свет употай пруць.
Пакуль дап’ю чарговы кубак чаю,
Зірну – а нейкі ўжо на “ВЕРШЫ.РУ”.
Ну, гэта ўжо не жартачкі - нахабства!
Забраўся – ды 'шчэ іншых пацягнуў!
Бы блохі, распаўзлася мая “паства”.
Не ведаю - ці некалі вярну.
Калі ж перачытаю, што згубіла, -
Звярнуцца вырашаю да ўрача:
У кожным - "болькі" хібаў і памылак -
Бы іглы п'яных вожыкаў тырчаць.
Глядзіце, людцы, каб не пакалоцца!
Зараза вершаплёцтва - нарката!
Падхопіце - не будзе нават моцы
Сагнаць аловак з чыстага ліста.