Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Кніжны запой

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Кніжны запой – маё гора, маё захапленне. У гэтым салодкім тумане я знік назаўжды. Знік з галавой у прасторы сляпога трызнення, перамяшаліся людзі і гарады. Крок першы мой – дэтэктывы, нібыта джын-тонік, раздражнялі мяне, вымушалі мазгі працаваць. Страціў спакой у парыве з сумленнем разборак кінуў, задумаў больш моцнага пакаштаваць. Быкаў Васіль абыякавым не пакідае – родны, прыемны на пах і на смак самагон. Просты на стыль, але з першых радкоў з ног збівае шчырая праўда, мараль, чалавечнасць, закон. Руская водка б’е моцна, каб страціць прытомнасць – гэта спадар Дастаеўскі апісвае Русь. Моташна, горка, самотна, пакутуе годнасць, трэба разбавіць, каб у лепшае веру вярнуць. А вось Талстой, то каньяк высакародны, з года ў год ён становіцца ўсё даражэй. Перада мной маяк святло дорыць лагоднае, дорыць мне праведны шлях да нябёсаў бліжэй. Скот Фіцджэральд – віскі моцны амерыканскі, смак кожны раз з асалодай прыемна адчуць. Дзіўны гарант мроі млоснай, мары нязгаснай, што разбіваецца ўшчэнт, як спрабуеш крануць. Кніжны запой – маё гора, маё захапленне. У гэтым салодкім тумане я знік назаўжды. Знік з галавой у чыстым моры майго прасвятлення, сталі на месца сваё людзі і гарады. Adidas Shoes


Які цікавы аналітычны верш Вы

Які цікавы аналітычны верш Вы стварылі, Дзяніс! Акрамя прыгожых метафар і паэтыкі, далі агульную характарыстыку сусветнай літаратуры.
Кожнаму б такі кніжны запой...) Вельмі спадабалася. Дзякуй!