Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Лета прайшло

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

Над горадам шэрае неба,
У вокнах ня гасьне сьвятло.
Там лісьцем пакрылася глеба,
Ды б'ецца матыль у вакно.

Ён бачыў вясёлае лета,
Ён лётаў зь сябрамі паўсюль.
І марыць вярнуць усё гэта:
"Прырода, цяпло падаруй!"

Ды толькі дарэмна ён кліча -
Ня зьменіцца кола быцьця.
Нібыта самотная зьнічка,
Зьнікае агменьчык жыцьця.