Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Андрэй Кімбар

Сярэдняя: 4.6 (9 галасоў)
Адчуваю, што сёньня ўсё зьменіцца, Рэзка ўгору кар’ера падыміцца, Бо іду і вакол усё мне праменіцца, Над палацам наш сьцяг так уздыміцца. Будуць нам там казаць пра шчасьлівы Лёс краіны, што толькі палепшыцца. Каласіцца пачнуць нашы нівы І ўраджаем усе будуць цешыцца. Над радамі людзей утраплёных, Быццам птушка чароўная, будзе лунаць Наш прыгожы чырвона-зялёны З пазалотай, як сонейка, сцяг. Залатыя чатыры вялікія літары – Наша ўсё на бліжэйшых пяць год. Буду помніць як нашыя лідары Абяцалі жыццё без клапот. Буду помніць я з’езд сорак першы Што дзявятага снежня прайдзе Гэта дзень у жыцьці маім лепшы І аб ім не забыць мне нідзе Нас мажліва на камеры здымуць, І БТ нас пакажа для ўсіх. У рэзыдэнцыі калісь нас прымуць – Гэта верх імкненьняў маіх. Ну а вы, апазіцыя гнусная, “Нашу Ніву” чытайце сваю. Замаўчыць ваша песенька сумная – Мы вам хутка аб’явім вайну. Nike EPIC React Flyknit


Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Гэты горад чужы, І чужыя тут людзі. Ён ня мае душы. Жах сьціскае мне грудзі Ад той думкі, што тут Застануся я жыць. Тут бракуе паветра, Не хапае прасторы. І празь некалькі мэтраў На чужым трыкалёры Заўважаеш Радзімы Непазьбежную сьмерць. adidas


Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)
Над горадам шэрае неба, У вокнах ня гасьне сьвятло. Там лісьцем пакрылася глеба, Ды б'ецца матыль у вакно. Ён бачыў вясёлае лета, Ён лётаў зь сябрамі паўсюль. І марыць вярнуць усё гэта: "Прырода, цяпло падаруй!" Ды толькі дарэмна ён кліча - Ня зьменіцца кола быцьця. Нібыта самотная зьнічка, Зьнікае агменьчык жыцьця. Sneaker Release Dates 2019


Сярэдняя: 5 (5 галасоў)
Пішыце лісты, адпраўляйце паштоўкі, Дзе почыркам вашым пісаўся радок. Пішыце асадкай, пішыце алоўкам. Глядзіце, каб толькі чытаўся лісток! Сьпявайце прыгожыя песьні,спадарства, На працы, у душы, каханым,сабе. Няхай у чароўнае музыкі царства Штодня вас сьцяжынка з тых песьняў вядзе. Любіце людзей, пашансуе - кахайце, Ды так, каб нікому ня здроціць душу. Заўсёды дарогу давайце праўдзе. І толькі ня трэба ж узводзіць мяжу. nike