Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ліст да маці

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Мне барабаніць дробны дождж у шыбу,
Лісткі праз фортку падымае вецер.
Радкі хвалююцца і скачуць, нібы дзеці,
І сын, што страціўся калісьці недзе ў свеце,
Да маці ліст спраўляе на Радзіму.

Ну як ты там, і як жывуць браты?
Скажы мне, ці не хворая бабуля.
Быць можа, штосьці вас цяпер турбуе?
Я спадзяюся, скора пашанцуе
Пабачыць роднага завулка ліхтары.

Прабач мне, што я доўга не пішу,
І не хвалюйся, тут усё ў парадку.
Не плач, як праглядаеш фотакарткі,
А я заўсёды надта быў упарты,
Заўсёды паддаваўся куражу.

Прабач мне ночы, што не магла заснуць,
Прабач мне кожную пралітую слязінку.
Вярнуўся б я назад хоць на хвілінку,
Каб выправіць усе свае памылкі,
Але назад ужо нічога не вярнуць.



Успомнілася "Трэба дома

Успомнілася "Трэба дома бываць часцей..." і захацелася сказаць маме "люблю".