Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Люблю

Сярэдняя: 3.5 (13 галасоў)
....... " Я не кахаю Вас. Я Вас люблю." (Нiна Мацяш) Люблю цябе, красунечка мая! Пярлiначка, бязмерна дарагая! Адзiная — з усiх, што маю я — каму штодня на вернасць прысягаю. Люблю цябе! Так светла, як анёл — маленечкi "на ручках" у матулi цi "рыцар" улюблены — хлапчанё, што дзеўчыны "абраз" да сэрца тулiць. Люблю, нiбы захоплены юнак, жывiльныя твае азёры-вочы i ўсмешку — ззянне сонейка — маяк, што шхуне не дае на рыфы збочыць. Люблю! I лён духмяных валасоў, i пах галавакружны разнаквецця, i спеў — любвi "мелодыi без слоў" — усё, што немагчыма не прыкмецiць. Люблю! Хоць я табе не любы муж, о не! — ўсяготкi рэўнасны прыхiльнiк — мастак апець цябе — "ў мiльёне руж" — i зняць красу на памяць — на мабiльнiк. Люблю! I не за штосьцi — проста так. Праводжу ў любаце дзянькi i ночкi — i млею — як прасветлены дзiвак, якому шчасце — луг i матылёчкi. Люблю! I той любовi не суняць. А ты не толькi мною так любiма... Iмя? Камусь iмя цiкава знаць? Ну, што ж... Яе завуць... Мая Радзiма. 14.05.2018 Air Jordan VI 6 Shoes