Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

любоў

Сярэдняя: 4.8 (13 галасоў)

Ад любві да нянавісці – крок…
Як зрабілі – так і адышлі
Ў адзіноцтва – ад Бога урок,
Каб адзін аднаго бераглі...

А калі ўжо знясілілі жыць
У пустэчы, ў якую сыйшлі,
Не сумуйце... Ўсё лёгка змяніць -
Ад нянавісці крок да любві…



Сярэдняя: 4.1 (9 галасоў)

Я цябе кахаў калісь,
Бласлаўляў імя тваё.
Думкі мае нясліся увысь,
І сэрца ў грудзёх трапятала маё.

Твой твар для мяне быў іконай,
Цябе я мусіў цалаваць.
Мажліва мог бы я да скону
З адной табою існаваць.

Пацалункі, мілаванне з табой
Былі за шчасце для мяне.
Ты была побач са мной,
Цябе я чакаў, толькі цябе.

Але ты пагуляла ды і толькі,
Такіх як ты, я ніколі не знаў.
Я аддаў жа душы табе столькі,
Колькі нікому не аддаваў.

Што ж доля такая ў мяне,
Быць аднаму у гэтым свеце.
Не трэба больш нічога мне.
Хай сонца шчасця табе свеціць.

Будзь шчасліва ты з тым
Каго кахаеш і мілуеш.
Я ж нахілюся па самы тан.
Можа калі маё прызнанне пачуеш…