Маё сэрца ад шчасця рвецца,
Маё сэрца любові поўна
Да цябе, што мяне расціла,
Беларусь, ты – мая Радзіма.
Мала дзе я цяпер сустракаю
Тых, хто ведае родную мову
Маё сэрца баліць і плача:
“Беларусы, шануйце мову!”
Як прыгожа гучыць наша мова,
Як кранае людское сэрца.
Той, хто ведае родную мову,
Верыць у шчасце, імкнецца наперад.
Я нікога не асуджаю.
Я не маю такога права.
Толькі я адно паўтараю:
“Беларусы! Шануйце мову!”