Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мальба

Сярэдняя: 3.5 (11 галасоў)
Усё прымаю. Хоць душа ў смяротнай скрусе. Хоць дух і цела — затаптаныя ў зямлю. Не праклінаю. Бласлаўляю. І малюся — усё даруючы таму, каго люблю. Памілуй, Ойца, як я мілую — у горы — таго, хто мары і жыццё маё скасіў! Ён, мой забойца, сам не ведае, што творыць. Прабач яго, Ўладар сусвету, Божа сіл! Не наракаю на скалечаную долю. Хаця і знаю, Ты — адзіны ў свеце Ўрач, ды ўсё чакаю, як апошняе патолі, яго раскайнага, спазнелага "Прабач..." Тады мой боль яго слязамі загаіцца — і эпілог завершыць мытарства главу... Я не стамлюся за душу яго маліцца. Адной мальбою вось дагэтуль і жыву. 14.06.2014Lunarcharge Premium