Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

мальба

Сярэдняя: 3.5 (11 галасоў)
Усё прымаю. Хоць душа ў смяротнай скрусе. Хоць дух і цела — затаптаныя ў зямлю. Не праклінаю. Бласлаўляю. І малюся — усё даруючы таму, каго люблю. Памілуй, Ойца, як я мілую — у горы — таго, хто мары і жыццё маё скасіў! Ён, мой забойца, сам не ведае, што творыць. Прабач яго, Ўладар сусвету, Божа сіл! Не наракаю на скалечаную долю. Хаця і знаю, Ты — адзіны ў свеце Ўрач, ды ўсё чакаю, як апошняе патолі, яго раскайнага, спазнелага "Прабач..." Тады мой боль яго слязамі загаіцца — і эпілог завершыць мытарства главу... Я не стамлюся за душу яго маліцца. Адной мальбою вось дагэтуль і жыву. 14.06.2014Lunarcharge Premium


Сярэдняя: 4.3 (3 галасоў)
Схіляюся, Гасподзь, ля ног Тваіх. На міласць спадзяюся – на Тваю. І кожны выдых мой, і кожны ўдых Табе змірэнна ў рукі аддаю. Прымі мяне – такога, як я ёсць – нікчэмніка ў струменях гаркаты – і дай, Тваю спазнаўшы Ягамосць, сказаць Табе, як мне патрэбны Ты. Ты – хлеб мой і жывільная вада, прытулак – і ў спякоту, і ў мароз. А я... Мне без цябе зусім бяда. Стаю... і не хаваю нават слёз. Пачуй адчаю крык – пакайны плач! Маё выратаванне – Ты адзін! Не кінь мяне, знямоглага – прабач і ад грахоў душу асвабадзі. Малю Цябе – і ў шчасці, і ў журбе, і ўранні, і ў вячэрнюю пару: куды б я не памкнуўся, да Цябе і розум мой, і сэрца накіруй. На ўсіх шляхах ратуй мяне ад зла. Ва ўсе часы ад смерці барані. І ў цемры ніспашлі прамень святла, і ў сцюжу распалі любві агні. Я веру: Ты, мой Бог, – жыццё маё, Ты – лекар мой, адзіны Гаспадзін. А я – дурное дзіцятка Тваё – Твой блудны, недарэчны гора-сын. 11.04.2014 Air Jordan 12 Low