Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

***Навакол – зямная прахалода...

Сярэдняя: 4.4 (286 галасоў)

***
Навакол – зямная прахалода.
Дождж пайшоў спаволенай хадой.
І сады ўздыхнулі, і гароды,
Дажджавой абмытыя вадой.

Ажылі прывялыя ўжо травы,
Кветкі ўверх прыўзнялі галаву,
І дубок маленькі кучаравы
Нібы шэпча некаму: “Жыву!”

Сінява выглядвае з-за хмары,
Бы чакае вызвалення міг.
Хутка сонца зноў загаспадарыць
На абшарах вечнасці сваіх.



Кто автор?

Кто автор?

выдатна

выдатна

Дзякуй за стихатварэнне!!!

Дзякуй за стихатварэнне!!!