Не гуляйце, паэты, са смерцю!
Не рыфмуйце свой будучы скон:
Гэтак лёгка – узяць і памерці,
Калі вамі накліканы ён!
Не кідайце прароцкія словы!
Не наводзьце прадбачаннем жах!
Вашы лёсы – у вашых галовах
І ў пакінутых вамі радках!
Як напішаце – гэтак і будзе,
Што пасееце – мусіце жаць.
Потым хай не здзіўляюцца людзі,
Што ў зямле вашы целы ляжаць!
У двадцаць восемь, у трыдцаць, у сорак…
Ну нашто – у нябыт – маладым?
А за вамі - сіротамі - творы,
Горкай славы задушлівы дым…
Ах, паэты - прарокі, прабачцы!
Не спяшайце заўчасна ў мурог!
Лепш сябе даўгалецце прызначце,
Ну а там… як дазволіць вам Бог…