Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць

Условия доставки цветов доставкацветов.рф.

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Не надыхацца, не наталіцца...

Сярэдняя: 4.8 (5 галасоў)

Не надыхацца, не наталіцца
Мнагаснежнай віхурнай зімой!
Смакатой маразоў не напіцца,
Не найграцца завеяй шальной!

Не нацешыцца казачным пухам,
Што ў далоні, бы свята, ляціць!
Не наслухацца злой завірухі,
Калі стане па-воўчаму выць!

А на сонейку раніцай золкай
Не знайсці прыгажэйшага шоў,
Чым яскравае ззянне вясёлкі
Ў крышталёвых радках ледзяшоў

І пабеленай густа прасторы,
Што нагадвае ў квецені сад,
І зіхотнага белага мора,
Што ўяўляе сабой далягляд.

Наваколле – зямля і нябёсы –
Выклікае дзівосны экстаз:
Дываны-саматканкі з начосам,
І прасцін дыяментавы бляск,

І карункі ірландскія шаці
На галінках настылых бяроз,
І бахматая шапка на хаце,
І заспаны на вокнах мароз,

І вясёлыя дзеці на ганку,
І на дрогкім кусце снегіры,
І канькі, і нястомныя санкі,
Што, як пёркі, злятаюць з гары…

12.12.2010

Таццяна! Запрашаем Вас

Таццяна! Запрашаем Вас выступіць на вечарыне "Таццянін дзень" у музеі Максіма Багдановіча (Траецкае прадмесце, вул. М.Багдановіча, 7а) 25 студзеня у 18.00 пачатак. Падыдзіце перад вечарынай да яе арганізатаркі Таццяны. Будзе шмат паэтак-Таццян і бардаў. Арганізатар вечарыны - паэтычны тэатр "Арт.С". Можаце прыйсці непасрэдна на вечарыну, а можаце паведаміць пра сваю згоду выступіць на эл.скрыню арганізатара вечарыны btp@tut.by.

Верш добры і прыгожы, але ж

Верш добры і прыгожы, але ж зноў памылкі..."А на сонейкЕ..." Трэба "на сонейкУ"