Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пакуль жывеш, развітвайся з жыццём...

Сярэдняя: 4.6 (234 галасоў)

Пакуль жывеш, развітвайся з жыццём
Штогодна, штогадзінна, штохвілінна,
Твой кожны дзень,
Забраны забыццём,
Лічы сваім найбольшым адкрыццём,
Ты — з дрэва часу
Кволая галіна.

Штодня вядзі з самім сабою бой,
Каб клопаты цябе не пахавалі,
Жыві надзеяй,
Мараю слабой,
Што свет трымаецца
Адным табой —
З ракі ўсёзабыцця — намерам хвалі.

Старайся не ў дзяльбе,
А ў малацьбе,
Каб вымалаціць з цемрачы праменне.
Ляж зморшчынкай
Ва ўсмешцы на ілбе,
Каб недзе ўспомніла жыццё цябе,
У незваротнай вечнасці —
Імгненне.



Няма імгнення

Няма імгнення нават.
Сон.
Жахлівы сон адзін, як прорва.
Ён не зацягне болей дзён.
Як не народзіцца і роўнасць.

класс

класс

Сапраўды, гэта адзін з самых

Сапраўды, гэта адзін з самых цудоўных вершаў Барадуліна.

Адзін з самых годных

Адзін з самых годных паўлірычных вершаў нашай паэзіі

Добры верш, павучальны!

Добры верш, павучальны!

Стих хороший, но немного

Стих хороший, но немного рифмы не помешало бы.

нам патрэбна вывучыць любы

нам патрэбна вывучыць любы верш яго на памяць,я адразу выбрау гэты

нам тоже задали, ноон просто

нам тоже задали, ноон просто самый маленький из всех предложенных)))

Верш добры,але,на жаль,ён

Верш добры,але,на жаль,ён вельмi просты для асэнсавання)

очень классный стих!!!!

очень классный стих!!!!

цудоуны верш,, прасякнуты

цудоуны верш,, прасякнуты сапраудным пачуццем) дзякуй

Мне очень нравится

Мне очень нравится

нядрэнны верш_=) ён заняу

нядрэнны верш_=)
ён заняу першыя месцы па выбары усих вершау Рыгора Барадулина!!!