Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Памяці Васіля Гадулькі

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Нізку вершаў не кінеш на плечы
І на хлеб не намажаш, бы масла…
Мо таму ў адзіноце й галечы
І сканаюць паэты заўчасна?

Без прызнання і нават без сродкаў,
Не прынятых, забытых усімі,
Колькі іх на зямлі – самародкаў,
Не паднятых да сэрца сваімі?

Не знайшоўшых ні ў кім разумення,
Рэчаіснасцю расчараванных?
Наўздагон ім не слава – каменні –
Адваротнай старонкай пашаны.

Што іх творы? Падставы для смеху?
Што іх лёс – быть паэтам гаротным?..

Але голас, памножаны рэхам,
Застаецца ў вяках - бессмяротным...



Мой дядя очень хорошо писал

Мой дядя очень хорошо писал стихи, а этот стих подтверждение этому!
Гадулька Вікторыя

Вельмі прыемна, Вікторыя,што

Вельмі прыемна, Вікторыя,што Вы сюды зайшлі і прачыталі гэты верш. Васіля Гадульку асабіста не ведала, але вельмі люблю яго самаго і яго вершы, шмат чытала пра яго жыццё. Мне здаецца, чымсьці мы з ім нават падобныя. На Тутбае, на Форумах у раздзеле Літаратура есць ветка "Верш прыгожа ўспыўнуў і згарэў..." - радок з верша Васіля Гадулькі. Ветка прысвечана паэзіі вядомых і невядомых паэтаў. Заходзьце туды, калі ласка!

Таццяна