Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Папуры

Сярэдняя: 4 (2 галасоў)
Жыццё – манюка. Мне нічога ў ім не свеціць. Вось паспрабую рэчаіснасць апісаць: не пагаліўся – і завуць адразу трэцім паддаць ля крамы пад заборыстае "...яць". Купіў хацінку – а зямля абапал – крэйда – ні жаць, ні сеяць, не гарод, не сенажаць. Такі кашмар, дальбог, не сніўся нават Фрэйду: няма мурогу, каб з каханай паляжаць. І ў іншых справах недахват і невязуха. У панядзелак перакрою ўсё ўнутры, на лад настроюся, каб стаць адвязным зухам, а звонку, бачу, – зноў лячу ў тартарары. Хачу "Ферары", а скапіў пакуль на "Фэйры". Пра Кіпр мару, а вару пусты кіпЕнь. Заб'ю курЫцу – не магу абдзерці пер'е. І так штотыдзень, уяўляеце, штодзень! Ужо дайшоў, як чорны гумар да бландзінкі. Знямог у немачы – нічога не магу! Купіў уранні чаравікі – як з карцінкі, а ўверач глянуў – два на левую нагу. Пачаў лячыцца – у палаце надта цесна. А аперацыю зрабілі – проста шык: наркоз – агульны, а хірург, вядома ж, – месны. Цяпер не ведаю, куды ён што прышыў. Апошнім часам адпусціў даўгія пэйсы, каб маладух улетку імі спакушаць. А мне гавораць, што не выйшаў інтэрфэйсам. Ды хоць і так! Затое добрая душа! Пішу СЦІШАТЫ – прагну водкугаў, авацый. Але і тут патолі, пэўна, не знайду. Іду ў народ. А вам шчасліва заставацца – каму на радасць, а каму і на бяду. 24.04.2014 Adidas sneakers


шмат-шмат авацый, не горш чым

шмат-шмат авацый, не горш чым у Багушэвіча.