Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Паслухай, як б'ецца...

Сярэдняя: 4.5 (22 галасоў)

Называеш сябе беларусам?
Ганарышся крыві чысцінёй?
Насамрэч трэба зваць цябе трусам,
Раз саромешся мовы сваёй.

Ты не чуеш? Кукуе зязюля.
Ціха шэпчуцца дрэвы ў бары.
І дамоў цябе кліча матуля…
Ты не чуеш ужо. Сапраўды.

Не змянілась амаль анічога:
Тое ж сонца, і тая ж зямля.
Хлеба, солі – усяго ў цябе многа,
Толькі мова ўжо не твая.

Людзі неслі яе праз стагоддзі,
Баранілі быццам дзіця.
І аднойчы, цябе ўсё ж спросяць:
Беларус, а дзе мова твая?

Не адкажаш на гэта ні слова,
Страціў голас. Стаў ты нямы.
Непатрэбнай зрабілася мова,
Што спрадвеку на нашай зямлі.

Ты прачніся! Паслухай, як б’ецца,
Як змагаецца за жыццё
Беларускае шчырае сэрца.
Роднай мовай завецца яно.



Няма рыфмы, няма новых думак,

Няма рыфмы, няма новых думак, адно банальнасьці ў кепскіх словах.

Дык ці прыйдзем жа да

Дык ці прыйдзем жа да Беларусі,
Як казаў нам калісьці пясняр?
Любіць мову ніхто не прымусіць,
Не патрэбна хлуслівых ахвяр.
Няма мовы - няма і краіны,
Ёсць прыдатак, аморфнае штось.
На экранах прытворныя міны,
За трыбунай, ў палацы, ды скрозь.
Нам вяшчаюць - у нас жа свабода,
Мову вольны ты сам выбіраць.
Да кармушкі няма ўваходу,
Калі з матчынай мовай шукаць.

Вельмі захапіў гэты верш.

Вельмі захапіў гэты верш. Вялікі дзякуй за такое цуда!

Надрыўна і пранікнёна!!! А

Надрыўна і пранікнёна!!! А галоўнае- справядліва..

Так та яно так. Надрыўна і

Так та яно так. Надрыўна і пранікнёна.
Але ці справядліва?
Яшчэ крыху бязглуздзіцы з тэлеэкранаў, і псіхатэрапеўты пачнуць такіх аўтараў у дурдом запіхваць. Маўляў нармальна не ведаць беларускай мовы грамадзянам Беларусі.
Хіба ж гэта нармальна, што ні з боку адміністрацыі, ні з боку кандыдатаў у адміністрацыю больш за 20 год незалежнасьці не было аніводнай ні спробы, ні прапановы надрукаваць нарматыўную базу дакумантаў па-беларуску ад правілаў дарожнага руху да крымінальнага кодэксу?
Хіба ж магчыма ў сучасным свеце пражыць без гэтага чалавеку, не жадаючаму ведаць астатніх моў крамя сваёй? Справядліва лічучаму астатнія шкодным спамам пры ўжыванні сваёй мовы?
Хіба нармальна ў такіх абставінах заклікаць да ўжывання беларускай мовы?
Каб апошнія беларускамоўныя зніклі ў якім-небудзь дурдоме па высновах ненармальных псіхатэрапеўтаў, не звяртаючых увагі на "піцерскіх скарын" Рыгоравіча?
Хай бы аўтарка падказала як ужываць гэтую мову хаця б па-за межамі гэтага сайта, на якім таксама без іншых моў не абыходзіцца, але магчымыя хоць друкаваныя размовы, хоць і з разрывам у часе.
У жыцці ж гэтага ўжо даўно няма, зза адсутнасьці нарматываў па-беларуску. Каму яна і ў будучыні спатрэбіцца, мова, калі няма агульнай нарматыўнай глебы яе ўжывання?
Адзін вось такі аўтар у лес пойдзе, а другі па дровы. Не будзе ні лесу, ні дроў з таптуноў такіх, якія кожны сам па сабе.

Вельмі шкодны верш!
Абражае нармальных людзей, і заклікае па-сутнасці да самагубства, хоць і геройскага.

ВЕЛЬМI-ВЕЛЬМI!!!

вельмi-вельмi!!!

Такія вершы неабходна

Такія вершы неабходна распаўсюджваць на ўлётках

Вось добра... Першая мысля

Вось добра... Першая мысля прыйшла... Цяпер другую падам: ксеракапіруй (сам у першую чаргу) і распаўсюджвай,а то думка прыйшла і радасны - гэніальна! А справу хто рабіць будзе? Аўтар? Дык будуць,як мяне,аплевываць,маўляўЮрэкламырую сябе...
Замест таго,каб пачытаць ды задумацца...

Мне здаецца.., я так думаю..,

Мне здаецца.., я так думаю.., што адным сэрцам усё не паробіш.
Пільней углядацца трошкі трэба. Лёду шалёнага не хапае.
.
Сабе назву даеш беларуса?
Ганарысся крыві чысцінёй?
Насамрэч цябе клікаюць трусам,
бо саромішся мовы сваёй.
.
Ты не чуеш? Кукуе зязюля.
Ціха шэпчуцца дрэвы ў бары.
І дамоў цябе кліча матуля…
Ты не чуеш ужо. Сапраўды.
.
Не змянілася шчэ анічога:
Тое ж сонца, і тая ж зямля.
Хлеба, солі – усяго ў табе многа,
Толькі мова ўжо не твая.
.
Людзі неслі яе праз стагоддзі,
Баранілі што тое дзіця.
І аднойчы спытае НАГОДА:
Беларус, а дзе мова твая?
.
Не адкажаш на гэта ні слова,
Страціш голас, бо будзеш нямы.
Непатрэбнай зрабілася мова,
Што спрадвеку на нашай зямлі.
.
Ты прачніся! Паслухай, як б’ецца,
Як змагаецца ўсё ж за жыццё
Беларускае шчырае сэрца.
Роднай мовай завецца яно.

Франак, дзякуй за вашае

Франак, дзякуй за вашае меркаванне)Прыемна, што звярнулі ўвагу і нават крыху падправілі) Але ж апошняе слова за аўтарам=)

Безумоўна, Таццяна, за

Безумоўна, Таццяна, за аўтарам апошняе слова.

..Буйніцкі і Нырка толькі

..Буйніцкі і Нырка толькі выказвалі свае меркаванні...

спросяць

спросяць

Голас Паэта! Дзякуй, ад усіх

Голас Паэта! Дзякуй, ад усіх беларусаў!

Шкада, што ў шчырым вершы пра

Шкада, што ў шчырым вершы пра лёс беларускай мовы ёсць не зусім беларускія словы.
Папрацаваць бы трэба...