Плача Муза - не можа мовіць...
Затуліла далонню рот...
Душыць болем нямую споведзь
Па дарозе на эшафот...
Не забілі? Ўсяго-ткі крылы
Пакрамсалі і апяклі?
Ну дык радуйся! Божа мілы!
Не на небе жа - на зямлі...
Шлях пакут? Ды жыццё - на тое...
Што яшчэ застаецца нам?
Стану побач... Цяпер нас - двое....
Ўсё, што дзеецца - напалам...