Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Радасць прыляцела...

Сярэдняя: 2.8 (6 галасоў)

Радасць прыляцела ветрыкам залётным.
Прыляцела й села на маім плячы.
Села й заспявала — светла, бесклапотна
песню-замаўлянку: "Слухай і маўчы!

Верыш у дзівосы — што яны магчымы?
Вер! І не лянуйся іх ажыццяўляць!
Загрунтуй паветра марай-аблачынай
і пачні з любоўю яву маляваць.

Аддзялі алоўкам глебу ад нябёсаў,
травачку накідай, сонца запалі,
ў цэнтры — дом прыгожы, дрэвы-хмарачосы,
і як сімвал шчасця — кветкі на зямлі.

Намалюй каханне — ў маі на світанні,
ў час, калі пялёсткі зацярушаць сад,
а пасля — у ліпень — пад старэнькай ліпай
новыя арэлі й дзетак-птушанят.

Перайдзі у жнівень — да багатай нівы —
зафіксуй узмахам шчырае рукі
залатога поля ўздыхі-пералівы
і ў тваіх далонях — злата — каласкі.

Дамалюй прысаду ў фарбах лістападу,
мудрасці-любові спелыя плады,
ўнукаў-непаседаў, зрэласці спагаду
і яшчэ што-небудзь, як захочаш ты.

Простае, святое шчасцейка зямное.
Ды на гэтым свеце без яго — ніяк.
Хоць яно прад небам бачыцца маною,
хто яго не мае, на зямлі — жабрак.

У сваю карціну ўсё збяры, і рэшткі.
Падпішы малюнак: "Лёс мой. Чарнавік."
А пасля (нарэшце!) упрыгож усмешкай
і павесь на сценку — на чароўны цвік.

30.06.2014



цудоўна, Лаззара. Вельмі

цудоўна, Лаззара. Вельмі цікавая гісторыя.

добры сродак ад алкагализму.

добры сродак ад алкагализму.