Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

І праўда — вясна!

Сярэдняя: 4.1 (57 галасоў)
З вялікага мноства зімовых сімфоній "улётная" сёння адна: на шкле ледзяшоў, быццам на ксілафоне, іграе музыка Вясна. Зляцеўшы аднекуль з-за Гангу, з-за Нілу ў наш "кут" на якісьці дзянёк, яна так "дэбютам" ашаламаніла, што нават марозік уцёк. Услед яму рэха рассыпала шчодра крыштальныя "дзінь-дзілідзень". Гэй, людзі! Збіраеце ў музычныя... вёдры "стакатаў" шальных "тапацень"! Пакуль сакавік недзе там, за гарамі, у нас тут (о, студзеньскі ферт!) і арфа, і ханг, і арган, нібы ў храме, і флейта — "Вясновы канцерт". Нічога, што вецер гуляе афішай! Цяпер ці патрэбна яна? Паэты "капежныя" вершыкі пішуць? Ну, значыць, і праўда — вясна! 18.01.2017 adidas NMD kaufen


Цудоўна! Надта незвычайнае

Цудоўна! Надта незвычайнае метафарычнае абрамленне верша)