Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

"Раздача бяздомных жывёл".

Яшчэ не ацэнена

"Раздача бяздомных жывёл".
Вы чулі? Чыталі пра гэта?
А добра, каб хтосьці правёў
Раздачу бяздомных паэтаў.

Мо нехта мяне бы абраў,
Аблашчыў, прывёўшы дахаты,
Ў куточку мне коўдру паклаў,
Наліў у кармушку гарбаты.

Я б вершы яму прысвячаў,
Спяваў дыфірамбы ды песні,
Заўжды на парозе страчаў –
І нам не было б разам цесна.

Але – гэта проста бяда –
Паэтаў ніхто не заводзіць.
Сабаку бяруць ці ката,
Паэты ж нічыйныя ходзяць.

20.03.2011



Цудоўна!!! ПоспехаЎ! Згодна

Цудоўна!!! ПоспехаЎ! Згодна на ўсе 100%!

Прыгожы верш, але з дробнымі

Прыгожы верш, але з дробнымі моўнымі хібамі.

Паважаная спадарыня Тацьцяна, спрабуйце пазбаўляцца лішкавых часьцінак "б" ды "бы" ў вершох. Пяцёра зь іх я выдаліў -- верш ад гэнага, на мой погляд, толькі палепшыўся. Паглядзіце сваім вокам, мо пагадзіцеся са зьменамі пры рэдагаваньні: тры часьцінкі проста выкінуў, а две -- зьмяніў разам з дзеясловамі поруч ("прывёў бы" -- на "прыцягнуў", "бы страчаў" -- на "зустрачаў", -- каб рытміку захаваць), бо гэнае "б-бы-бы-бы" вельмі кідалася ў вочы й працавала ня на карысьць вершу.
* * *
"Раздача бяздомных жывёл".
Вы чулі? Чыталі пра гэта?
А добра, каб хтосьці правёў
Раздачу бяздомных паэтаў.

Мо нехта мяне бы абраў,
Прыцягнуў, шчасьлівы, дахаты,
Ў куточку мне коўдру паклаў,
Наліў у кармушку гарбаты.

Я б вершы яму прысьвячаў,
Сьпяваў дыфірамбы й песьні,
Заўжды ля дзьвярэй зустрачаў --
І нам не было разам цесна.

Але -- гэна проста бяда --
Паэтаў ніхто не заводзіць.
Сабаку бяруць ці ката,
Паэты ж нічыйныя ходзяць.

20.03.2011

"...ПрыцЯгнУў, шчасьлівы,

"...ПрыцЯгнУў, шчасьлівы, дахаты,..."
.
Тут была памылка. Астатняе было не варта заўвагі. Гэтую памылку і схавалі. Пішаце байкі невядома для каго, бо чытаюць з большага толькі самі паэты.(

Шаноўны Франак! Вы не

Шаноўны Франак! Вы не разабраліся, у чым сутнасць праблемы. Памылак у вершы не было, рэдагаваўся он з-за "б" і "бы", якіх я накідала зашмат. Вось іх і пазбавіліся.

А байкі мы ўсе пішам невядома для каго. І ніхто нас не чытае -- толькі мы самі адзін аднаго. :-))))))))))))

А не правда!Давно и далеко я

А не правда!Давно и далеко я от родных мест, а сайт этот просматриваю постоянно! И сколько интересных работ!

У Вас да мяне ёсць канкрэтная

У Вас да мяне ёсць канкрэтная справа, спадарыня? Ну калі Вы неканкрэтна абвінавачваеце мяне ў маёй няздольнасьці разабрацца?
Вы не горш за мяне ведаеце, што "Прыцягнуў" мае націск на трэцім складзе, а словы "Аблашчыў" і "Наліў" на другіх.

Дзякую, спадар Ягор, за

Дзякую, спадар Ягор, за каментар і за пільнасць! Згодна з Вашымі заўвагамі. У адрэдагаваным Вамі вершы сумненні выклікалі словы "прыцягнуў" (націск павінен быць на У) і "зустрачаў" ( у слоўніках такога слова няма, ёсць толькі "сустракаў").

Адрэдагавала крыху інакш. Як Вам такі варыянт?

Заўсёды буду рада Вашым меркаванням (каштоўная рэч!). Якраз пераглядаю ўсё, накрэмзанае раней, заходзьце, калі ласка, з крытыкай: Lightynna.ru

Так, вельмі падабаецца,

Так, вельмі падабаецца, спадарыня Тацьцяна! Ваш варыянт больш удалы (але гэта й зразумела: Вы ж лепей за іншых адчуваеце свае тэксты) -- верш атрымаўся цудоўны.
Дзякуй за яго!
Слова зустрачаў уцягнуў з мовы ўкраінскае, бо бракавала часу шукаць штосьці свае (што, дарэчы, у Вас добра атрымалася). А з націскамі, на мой погляд, ўсё проста: калі часам немагчыма падабраць слова са слушным націскам, гэную норму можна парушыць -- націснуць іншы склад. Так рабілі як нашыя клясыкі, так і замежныя -- той жа Пушкін, Гётэ ці Шэкспір.
Дзякуй яшчэ раз! І вялікага натхненьня Вам!

Дзякую за заўвагі і

Дзякую за заўвагі і пажаданні!

Табе, Таццяначка, як

Табе, Таццяначка, як прадаўжэнне твайго "маналога":
У Паэта хата – ўвесь Сусьвет.
Але, гэта “ хата” для Паэта –
не прытулак з ложкам.
Бо, Паэту – мала і Сусьвету!
Гэта тое месца, дзе Паэт
сам па сабе гуляе,
быццам кот, ці - кошка.
Гарбаты яму можаш і наліць,
і коўдру ў куце падсцяліць,
але і тут
ня ўсё так проста.
Паэта немагчыма кабаліць,
як іншых мноства…
Паэта не прырУчыць аніхто!
Паэт і для дзяржавы – “фармазон”.
Паэт – не капялюш, ці – паліто.
Яго – не зменіш “пад сезон”!

А ці не будзе аўтар супраць,

А ці не будзе аўтар супраць, калі я паспрабую яго заспяваць... як-небудзь...

Калі ласка! Поспехаў!

Калі ласка! Поспехаў!

Вясёлы і адначасова сумны

Вясёлы і адначасова сумны верш)