Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Развітанне

Сярэдняя: 4.5 (27 галасоў)

Апошні позірк вокамгненны,
Вакзал, цягнік, узмах рукой,
Крывёй напоўненыя вены,
Твой пульс і страчаны спакой...

Пакута развітання - гэта
Маўчанне, жэстаў мітусня.
Змяніць бы разам сродкі, мэты...
Няма ўжо часу, каб мяняць.

Гудок разносіцца ў паветры...
Мо, мы спаткаемся яшчэ,
Але пакуль праз кіламетры
Чыгунка, быццам Стыкс, цячэ.

nike


Вельмі прыгожы твор!!! мне

Вельмі прыгожы твор!!! мне вельмі спадабалася. дзякуй

Стихи на белорусском языке

Стихи на белорусском языке читаю с упоением. Прекрасное стихотворение