Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Развітанне з вераснем

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Капіляры завужаны ціскам нябыту, захрасаюць і глухнуць там эрытрацыты, кроў cгушчаецца ў жылах заціхае патрошку, з-за чаго так здушыла, ядрыць мяне ў дошку? Як адкаўкае сэрца, душа отбарбосіць, так з усімі бывае ўвесну і ўвосень пад граковыя крыкі і пад снегапады – жыць падобна на фікус у дэндрары ада! Можна плюнуць на ўсё і гусці па даўніне, начышчаючы боты, спяваць пра каліну, і пакашліваць строга, палайваць памяць: ды пайшла б ты да Б-га, звінець медзякамі! Ды – бягуць лейкацыты як дождж з парасона, кожны дзень усё цяжэй крочыць мне па адхонах, і не скарга вам гэта, а так, пераскокі астудзёнага лета ў эстонскіх вытоках! Footwear