Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць

Летнее предложение только для Вас, субсидии молодым семьям.
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Спас

Сярэдняя: 3 (3 галасоў)

Сціхнуў дзень, потым згас
І прылёг адпачыць,
А збянтэжаны Спас
Заблукаў уначы...

І, ад пахаў п’яны,
Чараўнічай рукой
Насцяліў туманы
Па-над соннай ракой…

І навешаў расы
На траву, быццам слез,
І заплёў валасы
Сарамлівых бяроз.

А, забраўшыся ў сад,
Стаў па дрэвах лупіць,
Спелых яблыкаў град
У далоні лавіць…

А як кінуў дурэць
Свой набытак лічыць,
Ён схітрыўся паспець
З неба знічку ўхапіць

І між хмар адшукаць
Залаты маладзік,
Дый над хатай узняць
На той зорачкі цвік.

Хутка бавіцца час...
Мізарнее імгла…
Ходзіць Яблачны Спас
У чаканні святла...

І ўладарна, бы цар,
Аглядае палі
Не лайдак – Гаспадар
Працаўніцы-зямлі…



...Да Таццяны зайшоў Галаву

...Да Таццяны зайшоў
Галаву задурыць,
І бутэльку знайшоў,
Каб з тых яблык наліць.

Ну не з тых, дык не з тых.
- З вінаграднай лазы?
- Мо з парэчак, з ракі?
- З іх адны туманы.

- З чорнай ягадай куст
У маім ёсьць саду.
Паспрабуйце ў прымус.
Я не зоркам кажу.

Я адной толькі Вам.
Палядзіце праз шкло.
Як заход ясна дня
У фужэры віно.

Гэты выраб ня ўсім.
Не канвейер рабіў.
Выбачайце за ўсё...
Што раней не ўцяміў.

Хай Ваш сад будзіць – Спас.
Хай Вас будзіць не звон.
І няхай кожны раз
Будзе ў Вас лепшы сон.

Дзякую і за віно, і за

Дзякую і за віно, і за пажаданні! :-)

Таццяна Дз.

выдатна, натурна :)

выдатна, натурна :)