Паветра трымціць
Над кустамі, над лугам;
Стаіўся дзяркач у асоках,
Павіснуў каршун
Пад нябачаным кругам —
Спёка.
Паглядваюдь коні
На грудзе мурожным,
Што цені кароткія збоку.
Касілкі ускінулі
Крыллі трывожна —
Спёка.
Прыселі касцы
На апошнім гектары
Спачыць пад вярбой высокай
I шапкамі пот
Выціраюць на тварах —
Спёка.
А сена так пахне,
Хоць чай ты заварвай
З яго пад бусліны клёкат.
I кнігаўкі плачуць,
На рыжых выгарах —
Спёка.
Падняўшы галовы,
Стагі зазірнулі
Увысь — ці няма аблокаў?
I ў люстра ракі
Разам з сонцам нырнулі —
Спёка!
Давно искала это
Давно искала это стихотворение, не знала, к сожалению, кто автор, а слышала в прочтении ведущей телебарометра, тогда поразило точное отражение истомы и неподвижности природы в жару. Спасибо автору.