Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

***Сплываюць гады чародамі...

Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

***
Сплываюць гады чародамі,
Сплываюць і не пытаюцца:
Ці гнаўся наўслед за модамі,
Гарбаціўся ці гультаіўся?

Адзін веславаў ці параю –
З другою сваёй паловаю, –
Без розніцы там, за хмарамі,
Дзе ўсё незнаёма-новае.

А што застаецца? Музыка
Тых дзён, што бруілі ўзрушліва
Ад першай сцяжынкі вузенькай
Да многіх дарог спакуслівых.

Радкоў застаецца мроіва,
Дзе мары блішчаць каралямі,
Радкоў пра духмень садовую,
Пра дні, што сплываюць далямі,

Сплываюць, нібы чародамі,
Над вечнасці агародамі…



З той жа самай карпаратыўнай

З той жа самай карпаратыўнай этыкі - вышэй за задавальняюча не магу. Хапае тугі і без гэтага ў маім узросьце.