Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

М. Р.

Сярэдняя: 3.6 (11 галасоў)
Зараначка яснюткая мая! Пярлiначка, бязмерна дарагая! Адзiная, з кiм так шчаслiвы я, што мне i ў будане — нiбыта раi! Ты — сонейка бясхмарнае маё. Так, пэўна, бачыць дзiцятка матулю. Цi "лыцар" улюблёны — хлапчанё — дзяўчынку, чый "абраз"да сэрца тулiць. I я — нiбы захоплены юнак — выглядваю твае азёры-вочы i ўсмешку — ў сотнi промнiкаў маяк, што цемру разганяе днём i ноччу. I цешуся. Ляночак валасоў "развейных" у вяночку разнаквецця здаецца мне мелодыяй без слоў, чароўнейшай рапсодыяй на свеце. Паэзiяй. Хоць я i не паэт — анi! — i не салоўка ў страсным маi, пяю табе (на жаль вось, не санет) i "ў вобразах", як мiлую, здымаю. Любуюся.  Хмялеючы няўзнак, праводжу ў любаце свае гадочкi — i млею — як прасветлены дзiвак, якому шчасце — луг i матылёчкi. Люблю. I той любовi не суняць. А ты... не толькi мною так любiма. Iмя? Камусь iмя цiкава знаць? Ну, што ж... Яе завуць... Мая Радзiма. 9.09.2018Air Jordan 2017 Casual Shoes


Паважаны Lazzaro! Толькі Паэт

Паважаны Lazzaro! Толькі Паэт з вялікай літары можа так прыгожа перадаць сваю любоў да Радзімы, як да жанчыны. Вельмі пранікнёна, прафесійна і таленавіта напісана. Да апошняга слова верыла, што гэта жанчыне. Нават уяўляла, якая яна. ) З задавальненнем перачытала некалькі разоў. Дзякуй вялікі за верш! Поспехаў Вам і натхнення!
З павагай, Людміла Воранава.