Такой бяды,
Што ты з кішэні вымеш -
Рубель ці грош!
Глыток вады,
Калі ад смагі гінеш,
Ці мае кошт?
Святла прамень
Падчас блукання ў цемры
Як ацаніць?
Надзею ў дзень,
Калі губляеш веру
Ў каго купіць?
І каб спазнаць
Кахання свет прыгожы -
Жыццё ўдваіх,
Найлепш схаваць
Кудысьці свае грошы –
Не ўсё – за іх!
Няўжо дарма?
А еўры? Альбо йены?
Ці той даляр?
Лічы – няма:
Нябёсным бласлаўленнем -
Вышэйшы дар!
Але яго
За звонкую манету
Бы рэч, не ўзяць...
Як і ўсяго,
Што ёсць на белым свеце,
Не атрымаць...