Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

каштоўнасці

Сярэдняя: 3.4 (9 галасоў)

Па матэрыялах сайта www.tut.by ад 1.04.2011 http://news.tut.by/geonews/221899.html

“Купляйце мінскае паветра —
Непараўнальны водар свой!”
Ужо й да гэтага дапетрыў
Хтось “камерцыйнай” галавой.

Ў жалезных банках, нібы піва…
А зверху колца — адчыняць…
З малюнкам неба … Што за дзіва!
Ці сувенір, ці спажываць?

Ёсць па пятнаццаць. Ёсць у краме
Па сорак восем — даражэй…
Што гэта дзеецца між намі?
Чым болей гандлю, тым цяжэй!

Усё навокал прадаецца,
Усё дакладны мае кошт.
І дзень, і ноч турбуе сэрца,
Як спажываць апошні грош.

Што гандляру? Хітрун смяецца…
Бо пакупнік, як ні круці,
Дурны, й на гэта адгукнецца
І “за паветрам” наляціць.

Што застаецца ў суцяшэнне,
Калі купляецца ўжо ўсё?
Што не прынялі 'шчэ рашэнне
Нам ураздроб прадаць жыццё!



Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Ёсць словы, што прасцей, чым двойчы два:
Зямля, вада, паветра і трава.
Але чаму ж, як вымаўляю іх,
Шчымліва перахоплівае дых?
Зямля —
Прытулак зла і дабраты,
Клубок расчараванняў і надзей,
Няма вышэйшай радасці ў людзей, —
Як адчуваць, што пад нагамі ты.
Вада...
Хоць я жыву на астраўку,
Над прорвай акіянскай глыбіні,
Тужу з няўтольнай смагай па глытку
Тваёй выратавальнай чысціні.
Але якім каштоўнасцям раўня —
Паветра, чым мы дыхаем штодня?
Звяры і людзі, дрэвы і кусты,
Мы ўміг загінем, калі знікнеш ты.
Пакуль з няўмольнай цвёрдасцю бетон
Бярэ планету ў шэры свой палон,
Я бласлаўляю ў ранак веснавы
Зялёны бунт, зялёны ўзлёт травы...
Я веру, што ніколі не міне
Усё, чым даражу і чым жыву.
Ці ж многа так прашу? Пакіньце мне
Зямлю, ваду, паветра і траву.