Паэты сёння не ў пашане.
Іх творы лепшыя не ў модзе.
У нас, на жаль, куды ні глянеш,
Адныя грошы верхаводзяць.
Хто мае розум – багацее,
Збірае еўры і даляры.
А вершаплёт – што ён умее?
Адныя “бары-растабары”.
Натхнення ветрык завітае
Да творцы нейкага знянацку –
І ён, бы дзіцятка, гуляе
Ў свае паперкі, як у цацкі.
Яго сусед – жыцця аматар –
Сябры, жанчыны, гулі, п’янкі…
А небарака-літаратар
Смакуе толькі вершаванкі.
Хавае ў стол свае багацце –
А мо калісьці надрукуе…
А мо якісьці абывацель
Яшчэ й заплаціць за якую…
Ну, ці не дурань? Па-любому,
Такая лірыка – бы смецце -
Бо непатрэбная нікому,
Бо ні знасіць яе, ні з’есьці…Pychaya Suksrinuch
Такой бяды,
Што ты з кішэні вымеш –
Рубель ці грош!
Глыток вады,
Калі ад смагі гінеш,
Ці мае кошт?
Святла прамень
Падчас блукання ў цемры
Як ацаніць?
Надзею ў дзень,
Калі губляеш веру,
Ў каго купіць?
І каб спазнаць
Кахання свет прыгожы –
Жыццё ўдваіх,
Найлепш схаваць
Кудысьці свае грошы –
Не ўсё – за іх!
Няўжо дарма?
А еўры? Альбо йены?
Ці той даляр?
Лічы – няма:
Нябесным бласлаўленнем –
Вышэйшы дар!
Але яго
За звонкую манету
Бы рэч, не ўзяць.
Як і ўсяго,
Што ёсць на белым свеце,
Не атрымаць...
1.08.2010
Nike Air Max
Па матэрыялах газеты "Звязда" ад 15.02.2011 "Амерыканскія штаты шукаюць замену долару"
Чытала ў прэсе я, што ў Штатах,
Там, дзе даляраў так багата,
Няма сапраўднага даверу
Да ўласнай “баксавай” паперы.
Пад завірушны ўздым інфляцый
Усё-ткі лепш падстрахавацца –
І ў кожным штаце здзейсніць мэту –
Зрабіць асобныя манеты.
Са срэбра? Злата? Лічбы ў стразах?
Або з абодвух ды адразу?
А, каб з-пад цэнтра адхіліцца,
Лепш проста ўзяць ды аддзяліцца.
Так Вашынгтон, мо, перастане
“Саваць свой нос”, Тэхас паганіць.
Зрабіць бы нам так у раёне
І ўвесці б нейкія там ЙОНІ...
15.02.2011
KD VIII Elite High