Мяне  хвалюе цішыня,
Што уваходзіць нечакана,
Нібыта свежая ралля
Ці вераснёўскі першы ранак.
    Нячутна нават шэпту гуку.
    Пытанняў апантанны рой
    Салодкаю ахопіць мукай-
    А што на гэты раз у ёй?
За прыцягальнасцю ўслед
Дзяўчынаю зачараванай
Памкнуся ў вытанчаны свет,
Зарой бурштынавай сатканы.
    Сцяжын абрусам напрамкі
У таямнічую краіну,
Дзе нараджаюцца радкі
З паветра,слёз,нябёсаў сініх...
    Дзе пэўна з Боскае рукі,
    Укрыжаванаю душой
    Прымкну да вечнае ракі
    Затоенае цішынёй.
 
        	
Паэт-філосаф.Цікава,
Паэт-філосаф.Цікава, таямніча.
Дзякуй за увагу, паважаны
Дзякуй за увагу, паважаны госць.