Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць

...даўно — Блакітны, неабсяжны, першародны, А ўсё, што зорам на зямлі відно, Ні больш ні менш як свет яго падводны. Тут — водарасці пушчы векавой, Бялявых...

Нябёсы — акіян, я знаў даўно...



Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Творца

Сярэдняя: 3.5 (6 галасоў)

Пад крыжам – сон.
Я. Мой анёл. Малітва.
Мой горад, мост. Мой пэндзаль
ды палітра…

Эскіз.

Чароўны сон пад небам
і пад крыламі.
“Мой Бог,
мы засталіся ў гэтым горадзе
адзінымі?

Дзе людзі?

Я іду да Вас усіх,
я мару аб сустрэчы,
натхненні…
Родныя! Не пакідайце мне пустэчы.”

Сон у самоце.
Цішыня.
Ад стомы – быццам скошаны.
“Мой Бог,
мы засталіся ў горадзе апошнімі?”

Не праўда.

Новы дзень малюю.
Сіні.
Стогн. Падымаюся з зямлі,
бо маю моц
не быць знясіленым.



Выдатная паэзія! Мне здаецца,

Выдатная паэзія! Мне здаецца, што ты з нашых краёў, з Браслаўшчыны, а дакладней, з Інава, з Рудамінаў--старажытнай беларускай фаміліі не хачу памыліцца, надта дарагая мне памяць маёй малой-Вялікай Радзімы!
Мар'ян Пецюкевіч, з Цяцерак, брат паэта Уладзіміра Пецюкевіча. marjan@by