Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У вышыні пустой...

Сярэдняя: 3.3 (14 галасоў)

У вышыні пустой
трывожна маім самотам.
Паэт - гэта той,
каго зразумеюць потым.

Паэзія - неспакой,
што шэпчаш нябёсам употай.
Паэт - гэта той,
каго зразумеюць потым.

Паэзія - вадапой:
для душаў сасьмяглых дотык.
Паэт - гэта той,
каго зразумеюць потым.

І голас душы парой
кіруе нябёс палётам.
Паэт - гэта той,
каго зразумеюць потым.



Выдатна і сумна....а калі нас

Выдатна і сумна....а калі нас і потым не зразумеюць....То каму ўсё гэта...толькі сабе.... Вечнасці...