Вечар. Усыпалі зоркі нябёсы,
ветрык-свяжак мой аблашчвае твар.
Крочыцца лёгка. Прастор — безгалосы.
Хочацца ж казак, дзівосаў і чар.
Сцежка, ледзь бачная, змейкаю ўецца —
веру, вядзе мяне к сонцу і дню.
Песняю звонкаю поўніцца сэрца,
ёю, вазьму, ускалыхну цішыню…
Безліч адолею ў суцемках вёрстаў,
стану, мо, раптам я іншы душой.
Можа, на момант забудзецца ростань,
сэрца і сёння шчыміць ад якой.
Ведаю: з іншым Яна. Не гукаю,
хоць зноў пачуццяў праз верх…
Любая, мілая і маладая
ўбачыцца ў снах. Сумны выспее верш…
… Вечар. Усыпалі зоркі нябёсы,
ветрык-свяжак мой аблашчвае твар.
Крочыцца лёгка. Прастор безгалосы.
Хочацца ж казак, дзівосаў і чар…
Гэты верш трэба "пакласці" на
Гэты верш трэба "пакласці" на музыку!Цудоуна!
Прапанова слушная.
Прапанова слушная.