Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Верш удзячнасці

Сярэдняя: 4.9 (33 галасоў)
С.Б. Так радасна дзякаваць кожнаму, Хто Богам падораны мне. Паспець бы, пакуль прамільгне Мой век электрычкай апошняю, Пажоўклым лістком у вакне. Не, гэта зусім не дэпрэсія І не развітанне, ані, Не заклік збіраць камяні. Бог дасць, дажывем і да пенсіі... Але ўжо палічаны дні. І з часам вастрэй адчуваецца, Што ўдзячнасць не можа чакаць, Што страшна сябе папракаць, Калі сувязь - раз - абрываецца І ў вечнасць дарэмна гукаць. І толькі ў малітве - так верыцца - Падзякі запознены ўздых Дасягне, патрапіць да тых, Хто болей ніколі не вернецца З нязнаных краёў незямных. Хто быў са мной і ёсць, і будзе У нам наканаваны час - Я дзякую за ўсё вам, людзі, І Богу дзякую за вас! Nike Sneakers


Алёша, спасибо за верш. С.Б.

Алёша, спасибо за верш. С.Б.

Добра. Але папраў апошнюю "І

Добра. Але папраў апошнюю "І Богу дзякую за вас!"...
на - "І дзякую Бога за вас!"

Аляксей. дзякуй за тое, што

Аляксей. дзякуй за тое, што ёсць Вы. Люблю.