Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ВОЗЕРА РУДАКОВА

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)
Паблізу ад возера Нарач ёсць возера Рудакова, адметнае глыбінёю, - нырнеш – не дастанеш дна. А жывяць яго крыніцы няспынна сцюдзёнай вадою, празрыстай, крыштальна чыстай: рукой зачарпні - і пі. Над возерам Рудакова пасля навальніцы вясёлка над самай вадою нізка крутым паўстае мастом. На лодцы праплыць паспееш пад ёю, пакуль не згасла, - збываецца, кажуць, жаданне, што змог перад тым загадаць. Змаўкаюць птушыныя спевы, прыемнаю прахалодай зямлю агартае вечар, і месяц з нябёсаў глядзіць. Ён бачыць на Беларусі шмат рэк і прыгожых азёраў. Ды возера Рудакова такое на ёй – адно. Air Jordan XIII CP3


цудоўны верш

цудоўны верш