Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вясна красуе...

Сярэдняя: 5 (5 галасоў)

Вясна красуе.

Гэтак феерычна
злучае гукі, колеры і пахі,
што май здаецца казкай сімфанічнай,
і ў гледачоў, звычайна прагматычных,
"зрывае дахі".

Вясна красуе:

ў садзе Батанічным –
цвіценне бэзу і рададэндронаў.
Іх прыгажосць і водар экзатычны
ў суладдзі з хорам птаства рамантычным –
рай для ўлюблёных.

Вясна красуе –

зеленню сталічнай,
размаляванай сонцам дзьмухавечным,
і струмяністай радасцю крынічнай,
і салаўінай песняй магнетычнай
пад небам вечным.

17.05.2014



чароўна гучыць

чароўна гучыць