Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вясновае

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Пераклад з рускай мовы Мне што ў лоб, што па лбе, Ўвесну па лужынам-ямам Не прасі саступіць табе, Я ад сонца і сіні п'яны. Што мне смецце і бруд, Ў нас з бярозамі іншыя справы, Мы пад ветрам шалёным тут Лістотай шумім яскрава. А потым з гракамі і сойкамі, Будзем гнёзды ў галінах звіваць, З птушанятамі, юнымі бойкімі, Ў небе плаваць і ўвысь узлятаць. А потым па восені з імі Разляцімся, каму куды: Хто на поўдзень у стынучай сіні, Да зямлі, хто ў глыбіні вады… І застыгнем - у норах, на станцыях, Ў самалётах, кватэрах, лагах, Ў шкурах, пёрах, рабрыстых панцырах. Наша – нам... А што Богу – Багам: Ўсіх жывых, нежывых і памерлых, Усіх годных і не зусім, Хрысціян, мусульман і будыстаў, Атэістаў, дэістаў, марксістаў, Акультыстаў і шахматыстаў, Усіх гаішнікаў і біліардыстаў, Усіх паэтаў і белетрыстаў, Інжынераў, шаманаў, артыстаў - Ўсіх зусім, ну колькі тут знойдзецца, Без уліку, у што абыйдзецца, Без разліку, без меры, без платы, Без закона, зусім без мандата, І з любоўю, што не адшукаць, - На апошнім Судзе чакаць. Air Max Shox 2018


такі вясновы настрой, аж

такі вясновы настрой, аж галава закружылася :-)

Цудоўна. Радасна і весела.

Цудоўна. Радасна і весела. вясновае ап'яненне.