Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я люблю, калі ў доме ціха...

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Я люблю, калі ў доме ціха,
Калі свет нідзе не гарыць,
І не чутна ніводнага ўздыха,
І ўвесь горад даўно ужо спіць.

Я люблю, калі ў доме пуста,
і няма ніводнай душы.
Калі думкі, якія трывожаць,
Заблукалі ў гэтай глушы.

Я люблю, калі зоркі ў небе,
Як фанарыкі, ярка гараць
Калі шэрая ў цемры мэбля
Выглядае, як ночы палац.

Я люблю, калі мне не больна,
І калі немагчыма адчуць
Нешта дрэннае, неспакойнае,
І магу я спакойна заснуць.



Я таксама ўсё гэта люблю...

Я таксама ўсё гэта люблю... Дзякуй...