Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

адзінота

Сярэдняя: 4.4 (9 галасоў)
Па калючай скошанай ніве, Па лону аксамітнай начы, Мой шлях горка-шчаслівы Праз кіламетры, вёрсты і дні. Блукае мая сцежка па карце Беларускай роднай зямлі. Тут мяжа, “крэсы”, на варце Стаіць не чужы – мой вартавы. Я ўсё разумею зараз, Я магу патлумачыць жыццё Акрамя выпадковасці лёсу, Што кідае мяне ў забыццё. Кожны вечар с табой разважаем, Густ і смак шукаем да пары, Побач нікога не маем: “Крэсы”…мяжа… ты мой вартавы… Nike Air Max


Сярэдняя: 5 (1 голас)
Вецер лашчыць зімовую хмарку Ён каханак яе і вястун. Даланёю падхопіць і шпарка Закалыша, гарэза-пястун. Валасы ёй расчэша лісліва, Клапатлівай расправіць рукой. Сарамліва, ласкава, цнатліва Пацалуе, крануўшы шчакой. Побач зорка – нябёсаў істота – Ззяе ярка на млечным шляху. Але ў бляску – нуда і самота. Ёй жа ласкі, ну хоць бы крыху! Маладзік – прыгажун яснавокі – Асвятляе наўкола усіх. Ды пагляд свой халодны, высокі Ёй не дорыць, а звыкла прыціх. Толькі зорачка з даляў далёкіх Бляск свой дзеліць са мной надвая. І здаецца такой адзінокай! Адзінокай… Такой жа, як я. Nike


Яшчэ не ацэнена
Змоклыя ночы, халодныя дні. Горад нібы ў аблоках ляжыць. Хутка згасаюць у вочках агні. Я б табе заспявала, але голас дрыжыць. Каб твае думкі магла адчыніць, Уладкавала б там мір і спакой. І магла б я ўсмешку табе падарыць. Але ж восенню зрэдку бывае настрой. Ніколі ніхто не зможа спазнаць, Што робіцца ў думках… і, нават, сама… І шмат чаго трэба было б расказаць, Але ты не пачуешь, бо побач нямаPuma


Сярэдняя: 4.3 (3 галасоў)
Ластаўка, дзіўная птушка! Можа падкажаш што мне? Можа нашэпчаш на вушка, Ці прашчабечаш у сне? Ты адкажы, калі ласка, Край чараўнічы ці ёсць? Там, дзе жыццё, быццам казка. Я там – няпрошаны госць. Вольная ты, нібы вецер. Ведаеш, мабыць, адказ. Ведаеш, дзе ў гэтым свеце Шчасцейка ёсць і для нас... Max 90 Winter Sneakerboot