Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я не помню калі,

Сярэдняя: 4.1 (9 галасоў)
Я не помню калі Зразумела, што сэрцам твая. Можа, як зацвілі танкастволыя вішань сады, Мо мяне абудзіў апантаны любоўю жаўрук, Ці зязюля, што лічыць гады, Ці той колас, што лашчыцца рук?! Я не помню калі… Стала роднаю гэта зямля, Можа, як матылі бесклапотна расквечвалі май?! Ці ўвосень было, калі скардзіўся ў печы смаляк?! Сенажаць падказала- дзе рай?... Мне не ўспомніць той час аніяк.. Я не помню калі, Ап’янела ад кменных вятроў, Чабарамі азораных ветлых сцяжынак-дарог, Я не помню калі, Зразумела цану гэтых слоў. Зразумела душой, зразумела Усё, далібог. NIKE


Даражэнькая Iна! Дзякуй табе

Даражэнькая Iна! Дзякуй табе вялiкi за такiя цудоўныя вершы. Ты таленавiты паэт, i я жадаю табе усяго добрага i творчых поспехаў.