Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я не зайздрошчу тым, хто мае...

Сярэдняя: 4.8 (8 галасоў)

Я не зайздрошчу тым, хто мае.
А тым — хто лепшае раздаў.
Душы пачуццяў не стрымаеш,
Як не стрымаеш росту траў.

...З кляймом замежнага хлудзіны…
...Пасады, званні і чыны...
Заўчасна нас адгарадзілі
I заружовілі нам сны.

I аддаліўшыся шукаем
Сярод начэй сябе саміх.
Дарэмна з сумам адкрываем
Свой прыхаваны патайнік.

Ha месцы ўсё і нават — болей...
Ды менш і менш чамусьці нас.
Зямную цягу век адолеў,
Людзей не зблізіўшы якраз.

I ўсё ж жыве святая вера,
Што як бы шлях не быў круты,
Імкненне вечнае наперад
He спапяляе дабраты.

He спапяліць і не заглушыць
Высокай еднасці душы,
Што вучыць нас, як болем мучыць,
На кожным новым рубяжы.