Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як пылінка на тамтаме...

Яшчэ не ацэнена
Як пылінка на тамтаме — ў параксізме, як пад віламі — ў агоніі — змяя, б'ецца свет пад капытамі ЭГАізму, зацуглянага пад зменлівае "Я". На сабе спазнаўшы горан прымусовы, лёсы курчацца, як пластык у агні. А па іх тапочуць САМАсці падковы не даюць ні хвілі роздыху — ані. Да зямліцы чалавецтва прыбіваюць бес пажадлівасці цела і вачэй, пыха людская і крыўда векавая, жаба зайздрасці і шмат чаго яшчэ. Не прабачаць, не саступяць і не сцерпяць. подла зманяць, скарыстаюць, абкрадуць, пасмяюцца і штурхнуць у пастку смерці ЭГАісты, што навокал існуюць. Іхні клопат — не сяброўства, не каханне, а смачное патуранне ўсім грахам, САМАдурства, САМА-САМА-любаванне. Што ні "Я"-ка — тое здраднік, хлус і хам. І не збегчы САМАстойна з той няволі, што стварае САМАдзейнай дзеі таць без таго, каб адпаведна Божай волі Божым словам чуйны дух не абрытаць. Без таго, каб у любові безумоўнай бы ў агні, не растапіўся сэрца лёд і не стаў жывым агменем малітоўным, у якім былы знішчаецца прыгнёт. Толькі так і аніяк іначай зноўку людзі вернуць тое, што не збераглі. Толькі так — пасля Гасподняй перакоўкі грэшных душ у кузні матухны-Зямлі. 2.07.2014 —————————————————— Горан (бел) — горнило (рус). Air Jordan V Low Supreme