Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Якія шэдэўры стварае мастак-сакавік!

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)
Якія шэдэўры стварае мастак-сакавік! Сівыя палотны грунтуючы марай-надзеяй, Ён фарбы вясёлкі збірае на пэндзаля цвік І ўводзіць у свет паэтычнай душой чарадзея. У шэрых нябёсах малюе малінавы сон. Запэцканы снег адсіняе шыкоўным адценнем. Яго акварэлі змяняюць графічны сезон – І зноў ажываюць пяшчотай паўтоны, паўцені. Ён птушак гукае – каб радасцю дрэвы гулі. Звініць ручаямі, купае праменчыкі сонца. Спаўняе сімфонію “Цуды вясновай зямлі”, Злучаючы колеры, гукі і пахі бясконца. На дзіўную музыку промні мазкамі кладзе, Яскравым святлом сагравае жывыя малюнкі І шчасце даруе… Вясна-прыгажуня ідзе! Хто ў шапку не спіць, той збірае яе пацалункі… Air Jordan Sneaker