З немаўлятамі - сяброўкі:
- Ці ўначы чуваць тваю? Мой дык ледзь нахмурыць броўкі І заплача – я пяю.
- І ў мяне было за выйсце: Зацягну – малеча спіць… Ды суседзі падняліся: “Лепш дзіцё няхай крычыць.”