Я быў, а заўтра мяне ня будзе…
Ты глядзела ў вочы, а гэта апошні раз…
Ад болю рвуцца мае грудзі,
ад болю рвуцца за людзей, за нас…
Я ёсць, і гэта памылка толькі сёння,
а заўтра можа быць ня будзе нас…
Я упусціў у жыцці ўсё галоўнае,
я ўпусціў кахання залатога час...
Ты не глядзі ў вочы, як у апошні раз,
хоць я і быў, і можа заўтра мяне ня будзе…
Для ўсіх для нас калісьці прыйдзе час…
І ўсё ж за ўсіх на свеце шчыміць грудзі…
Вялікі высакародны сэнс не
Вялікі высакародны сэнс не адпавядае форме. Твору цяжка надаць назву верш менавіта зза формы вершаванай прозы. Ў адных рыфмуймых радках несупадзенне малюнку націскавых і не націскавых складаў, у другіх нават зусім розная колькасць складаў.
Як змоклая ў дажджы прынцэса на гарошыне перад дзвярыма царскага палацу..
Твор можа й для "Заўтра", але гэта адбудзецца толькі пасля таго, як будзе абгрунтавана ягоная форма.
Гэта форму мужчыны і жанчыны можна не абгрунтоўваць у некаторых выпадках, а форма ўсяго таго, што робіцца рукамі і глуздам чалавечым павінна быць абгрунтаваная.
Не думаю, што гэта толькі мая думка. Дагэтуль аспрэчваецца "Чорны квадрат" Малевіча менавіта зза формы, а не сэнсу. Дык у Малевіча і сэнс не меньшы, і форма самая простая, відавочная, у трох вымярэннях аб'ёму - чорна-белага, прамога-крывога і замкнёна-незамкнёнага. Аб форме твору Алеся з трох штучных слупкоў без аўтарскага каментару нават так сказаць, растлумачыць немагчыма.
Пакуль гэта і сапраўды толькі на момант-мамант.