Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Журба

Сярэдняя: 4.3 (7 галасоў)
На могілках вецер галосіць, смутак гайдае над крыжам. Пад сонцам травеньскім рыжым жанчына у Госпада просіць: “Даруй нам Ўсявышні спакой, а вечную памяць - героям, загінуўшым лютай вайной і роднай сямейцы маёй. І мужу, і сыну , і брату няхай жыве памяць у вяках. Бязлітасным быў вайны шлях, людзей палажыла багата”… Сівенькая кветкі паклала, уздыхнула, на лаўку прысела, вось і жыцце праляцела, а шчасця яна не пазнала. “Не песціла ўнукаў маленькіх, ды не вадзіла за ручку ў прыгожай сукеначцы ўнучку”- плакала ціха стрэнькая. З вайны пад зямлею ляжыць шчасце яе дарагое, а ей не патрэбна другое - і сэрца балюча трымціць. Журботнасць мацней ахапіла, ды марным жыцце падалося, І вецер плача- галосіць Нястрымана, што мае сілы. Nike Jordan


Шаноўная Зінаіда! Тут тая ж

Шаноўная Зінаіда! Тут тая ж праблема - у Вас не хапае тэхнікі вершаскладання, затое ёсць дар пераказаць эмоцыю. Тэхніку можна асвоіць. Напішыце мне.

Вось і мне так на тэлефон

Вось і мне так на тэлефон скідаюць і скідаюць смскі аднолькавыя:
каліласка перазваніце па нумару, каліласка перазваніце па нумару....
Нашто разлічвае там нехта???? Што храсціцца раней грому буду, ці што?