Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жыццё...

Сярэдняя: 4 (7 галасоў)

ты навошта гэта робіш?
што вядзе цябе далей?
быццам марна час губляеш
і блукаеш між людзей.

я з табою побач, Юры,
бо звярнуўся да мяне.
хочаш плаваць ты ў моры.
"Як?" - пытаешся у сне.

Мары твае ёсць з дзяцінства!
Ёсць і годнасць марака!
"Я хачу пазнаць адзінства
З моцным духам рыбака!"

"Зранку звольнюся з заводу.
За накопленыя грошы
Карабель пушчу на воду.
Будзе хатка ля шашы.

А налоўленую рыбу
пакупаць будуць усе,
Хто пабачыць маю шыбу
Ля якой стаяць усе.

Буду ладзіць з гаспадаркай,
бізнесоўцам стану я...
Ажанюся я з даяркай,
Бо любоў ня кіну я."

Добра, ты рабі як чуеш,
Я буду тады з табой!
А ахвяры і спакусы,
Адгарну сваёй рукой!

Срэбрам хутка ты пакрыўся,
цяжка дыхаеш ужо...
ты зусім ужо забыўся,
можа стаўся кім няўжо?

"Не, не стаў я мараходам!"
жах і боль на тваім твары...
пойдзеш піць пад тым заводам,
што збірае трактары!

"А чаму ты так здзівіўся?"
Ты не слухаў сам сябе?
я ж, анёл, цяпер з'явіўся,
бо паклікаў ты мяне.

чуеш сэрца цяжка б'ецца?
Бачу - паміраеш задарма.
хай далей гарэлка льецца
каля мёртвага чала...

(ММП) 12 чэрвеня

ММП



Ацэньвайце, каліласка)

Ацэньвайце, каліласка) Друкуйце каментары, вызначайце памылкі, буду вельмі ўдзячны

каментары? Рыфмаў фактычна

каментары? Рыфмаў фактычна няма, бо або парушаецца націск (твАры- дварЫ), або проста паўтараюцца словы (усе-усе). Рытм амаль вытрыманы, калі б не тое самае парушэнне націскаў. Што тычыцца зместу - зразумела, што чалавек спіўся і не стаў мараком. Але не зразумела, колькі ў вершаў персанажаў. Там яшчэ і даяркіна прамова? Ці сябар гаворыць? І час парушаны. Не зразумела, колькі часу прайшло, што ён пасівеў, а што рабіў, як з завода звольніўся? І ці звольніўся? Пэўна, трэба яшчэ папрацаваць. Ёсць неблагія знаходкі, у тым ліку метафара пра старасць, або піццё пад заводам - на такім кантрасце з марай пра мора. Поспехаў!

дзякуй, ajsa) буду

дзякуй, ajsa) буду выпраўляцца.
Там толькі два персанажы - Юрась і яго анёл-ахоўнік, але магчыма я не правільна саставіў, таму і не зразумела. буду выпраўляць памылкі ды паспрабую дапоўніць гэтую дзірку з яго жыцця