Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зварот.

Сярэдняя: 4.5 (15 галасоў)

Зварот.
( Чэчат Марыі Васільеўне, маёй бабулі)
1
І дзе ж ты зараз, любая бабулька?
Быццам жывая ў вачах стаіш…
На прыпечку кіпіць яшчэ каструлька,
Не верыцца, што ты там дзесьці спіш.
2
Усім нутром твой адчуваю погляд,
Спасаешь ты мяне ў жахлівым сне...
Зляпіў твой вобраз невядомы дойлід
І ён застаўся назаўжды ва мне…
3
У вачах таго нясмелага дзіцяці,
Ты выглядала, быццам, мой Анёл,
Не проста бабка, маці маёй маці -
Жывеш у маіх думках да сіх пор.
4
Не давялося ўзімку развітацца,
Можа і лепш - ты для мяне жыва,
Толькі чаму я стала так баяцца
Той хаты, дзе даўно цябе няма?..
5
Ды й на магілку неяк і не цягне,
Як быццам знаю, ты зусім не ў ёй,
Няма цябе ў той смяротнай багне,
Ты ў нас усіх астанешся жывой..
6
Твая душа заўсёды недалёка
І толькі з ёй магу я гаварыць,
Мяне суправаджае крок за крокам
І ліхтаром наперадзе гарыць.



жаночая праўда.

жаночая праўда.

Спасибо!!! Читала и

Спасибо!!! Читала и плакала...

Верш кранае душу! Вялики

Верш кранае душу! Вялики дзякуй!

Замечательное

Замечательное стихотворение!!! Тронуло до слез.

Спасибо! Первый раз пишу

Спасибо! Первый раз пишу ответ на этом сайте.Не знаю, дойтет до Вас или нет.Если да, то дайте мне как- то знать.Буду всегда следить.Я думал, что шансов быть опубликованным щдесь нет.Оказалось публикуется, только с задержкой.До связи

Спасіба!

Спасіба!