Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зварот да славян

Сярэдняя: 4.3 (3 галасоў)
Мы калісці зваліся братамі І жылі на бацкоўскай зямлі. І адзінае сонца над намі Ззяла у светлай святой вышыні. Мы казалі адзінаю мовай, Шанавалі адзіных багоў. І вясёлка шчаслівай падковай Берагла ад варожых замоў. Толькі спрэчкі пайшлі паміж намі. Як такое зрабіць мы змаглі, Што адных абазвалі хахламі, А другіх – клятыя маскалі? Ёсць цяпер бульбашы-недарэкі. Ёсць яшчэ і наадварот Без прычын ганарлівыя пшэкі. Дзе адзіны славянскі народ? Нам стаў звыклы шалёны гуд зброі, Нам крыві смак знаёмы і слёз. Катаў мы ахрысцілі “героі”. І такі нам абвешчаны лёс? Былі людзі, а сталі ваўкамі. У свежых могілках нашы палі. А калісці зваліся братамі, І жылі на бацкоўскай зямлі… Air Max 90 NS GPX


Думаю, што не толькі славяне

Думаю, што не толькі славяне браты, а ўся белая раса - нам браты, ды і астатнія : мангалоідная, негроідная таксама... Але ці ў гэтым сэнс? Толькі нянавісць, што жыве ў людзях раз'ядноўвае нас усіх. На гэтай нянавісці і ўхнікае расізм, фашызм... Толькі павага і любоў да чалавечнасці нас захавае. Дзякуй Вам за верш і цікавую, але балючую тэму.